31 сакавіка 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» быў праведзены Адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму.
З дакладам выступіў інжынер архіва В.Ю. Неўда. Ён азнаёміў супрацоўнікаў архіва са статыстыкай, абставінамі і прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на прадпрыемствах і арганізацыях Гродзенскай вобласці, а таксама заклікаў выконваць патрабаванні аховы працы і вытворчай дысцыпліны.