29 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Рэха вайны». Увазе школьнікаў былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзейнасць акупацыйных улад на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
З цікавасцю дзеці слухалі і пра інтэрнэт-праекты, у якіх архіў прымаў удзел: «Лісты Перамогі», «Злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.»
Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму» а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі школьнікам працэс аднаўлення дакументаў у лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце, а таксама паказалі абсталяванне для аблічбоўкі дакументаў.