Чытальная зала

Карыстальнікі дапускаюцца ў чытальную залу на падставе асабістых заяў. Карыстальнікі, якія вядуць навуковую працу ў адпаведнасці з планам навукова-даследчых работ навуковых устаноў, устаноў адукацыі і іншых устаноў або выконваюць службовае заданне, прадастаўляюць афіцыйныя лісты (адносіны) арганізацый, якія іх накіравалі.

У заявах або лістах указваюцца прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку карыстальніка (калі такое маецца), адрас пражывання, адрас электроннай пошты (пры наяўнасці), тэма, мэта, храналагічныя рамкі даследавання. Заявы выкладаюцца на рускай або беларускай мовах.

Дазвол на працу ў чытальнай зале даецца кіраўніком архіва (яго намеснікам) на тэрмін не больш за адзін год з моманту рэгістрацыі заявы. Тэрмін працы можа быць прадоўжаны па заяве карыстальніка. У выпадку змены тэмы і храналагічных рамак даследавання карыстальнік афармляе новую заяву.

Адначасова для карыстання можа быць выдадзена 5 (пяць) вопісаў і не больш за 20 (дваццаць) спраў. Чарговы заказ на выдачу спраў прымаецца толькі пасля здачы спраў па папярэднім заказе.

Заказы на выдачу спраў, пададзеныя карыстальнікамі да 13.00, выконваюцца ў гэты ж дзень пасля 15.00. Заказы, пададзеныя пасля 13.00 – на наступны працоўны дзень.

Выдача спраў іншагароднім (замежным) карыстальнікам ажыццяўляецца на працягу гадзіны пасля афармлення заказу.

Справы або іх лічбавыя копіі выдаюцца ў чытальную залу тэрмінам на 1 (адзін) месяц, асабліва каштоўныя – 5 (пяці) рабочых дзён. Вопісы і іншыя архіўныя даведнікі выдаюцца карыстальніку на тэрмін да 5 рабочых дзён.

У выпадку адсутнасці карыстальніка на працягу 2 (двух) тыдняў падрыхтаваныя для яго матэрыялы вяртаюцца ў архівасховішча, асабліва каштоўныя – праз 5 рабочых дзён.

Выраб копій дакументаў

Па заказах карыстальнікаў у залежнасці ад тэхнічных магчымасцяў архіва і фізічнага стану дакументаў вырабляюцца копіі. Капіраванне архіўных дакументаў ажыццяўляецца па дазволу кіраўніцтва архіва на падставе пісьмовага заказу карыстальніка. Пры афармленні заказу абавязкова паказваюцца пошукавыя дадзеныя дакументаў. Капіраванне дакументаў па заказах карыстальнікаў ажыццяўляецца на платнай аснове ў адпаведнасці з дзеючым прэйскурантам архіва. Выраб копій ажыцяўляецца ў тэрмін да 10 працоўных дзён з моманту аплаты, калі аб’ём ксеракопій дакументаў ад замовы аднаго карыстальніка не перавышае 100 старонак, а аб’ём вырабу лічбавых копій дакументаў з ужываннем сканавальнага абсталявання не перавышае 50 старонак.

Капіраванне вопісаў, каталогаў, картатэк і іншых архіўных даведнікаў у поўным аб’ёме па заказах карыстальнікаў не вырабляецца.

Капіраванне архіўных дакументаў на папяровым носьбіце тэхнічнымі сродкамі карыстальнікаў, у тым ліку фотаапаратамі, тэлефонамі, планшэтнымі кампутарамі, не дазваляецца.

Рэжым працы чытальнай залы:

Панядзелак-Пятніца: 8.00-17.00, абед 13.00-14.00.

Апошняя пятніца кожнага месяца – санітарны дзень.

Субота, нядзеля: выходныя дні.

У дні дзяржаўных святаў чытальная зала не працуе, напярэдадні дзяржаўных святаў працоўны дзень чытальнай залы скарачаецца на 1 гадзіну працы.

Палажэнне аб парадку карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества