У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці прайшоў Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці прайшоў Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

25 красавіка 2025 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” прайшоў Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для супрацоўнікаў архіва быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі”, падрыхтаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Пасля прагляду фільма супрацоўнікі архіва абмеркавалі гістарычныя падзеі, адлюстраваныя ў кінахроніцы, адзначыўшы важную ролю архіўных дакументаў у захаванні гістарычнай памяці аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны.

Паказ дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі” ў ДУА “Гімназія № 10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна”

Паказ дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі” ў ДУА “Гімназія № 10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна”

25 красавіка 2025 года супрацоўнікамі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў ДУА “Гімназія № 10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна” былі арганізаваны 2 паказы дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі”, створанага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Перад пачаткам паказаў архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў М.В.Трайгель распавяла прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны, якія дэманструюцца ў дакументальнай кінахроніцы.

Супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” прынялі ўдзел у правядзенні рэспубліканскага суботніка

Супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” прынялі ўдзел у правядзенні рэспубліканскага суботніка

Супрацоўнікі ўстановы “Дяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” прынялі ўдзел у правядзенні рэспубліканскага суботніка. Былі выкананы работы па ўборцы памяшканняў архіва і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Усе работы выконваліся з захаваннем правіл аховы працы.

Добраахвотна сабраныя работнікамі архіва грашовыя сродкі былі пералічаныя на рахунак Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

10 красавіка 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна” былі праведзены 2 ўрокі на тэму “Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны”.

Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: загадамі штабоў партызанскіх брыгад, звесткамі аб праведзенай дыверсійнай рабоце, аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, успамінамі і лістамі ўдзельнікаў Партызанскага і падпольнага антыфашысцкага руху.

У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.

Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

11 красавіка 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна” былі праведзены 2 урока на тэмы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць” і “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, а таксама аб значнасці прафесіі архівіст. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.

Таксама дзецям былі паказаны дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, пасведчанні вязняў гета. Падчас урокаў дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў, якія экспануюцца ў чытальнай зале.

У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.

Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А.Сухамбаева г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А.Сухамбаева г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

3 красавіка 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 8 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А.Сухамбаева г.Гродна” былі праведзены 2 ўрокі на тэмы “Роля архіваў ў захоўванні гістарычнай спадчыны” і “Рэха вайны”.

Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб партызанскім і падпольным руху на Гродзеншчыне, аб вызваленчых баях за Гродна ў ліпені 1944 года, аб сацыяльна-эканамічных наступствах акупацыі і працяглым працэсе аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальным выставы дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама зборнікі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

У ходзе ўрокаў навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А.Сухамбаева г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А.Сухамбаева г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

2 красавіка 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А.Сухамбаева г.Гродна” былі праведзены 2 ўрокі на тэмы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць” і “Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны”.

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі навучэнцаў з кароткай гісторыяй архіўнай справы ў рэгіёне, распавялі аб асноўных напрамках работы архіва і крыніцах яго камплектавання, а таксама прадэманстравалі найбольш цікавыя і каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў фонах архіва, падкрэсліўшы іх гістарычную і культурную значнасць. Таксама для школьнікаў быў агранізаваны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне”, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта “Адкрыты кінаархіў”.

Падчас экскурсій па архіве навучэнцы наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча, дзе атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.

Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 6 імя Р.А.Гарнавых г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 6 імя Р.А.Гарнавых г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

27 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 6 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 6 імя Р.А.Гарнавых” былі праведзены 2 ўрокі на тэму “Роля архіваў у захоўванні гістарычнай спадчыны”.

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб гісторыі стварэння архіва, яго структуры і асноўных напрамках дзейнасці. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. У ходзе ўрока дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале, а таксама са зборнікамі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаванымі пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Для школьнікаў быў агранізаваны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне”, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта “Адкрыты кінаархіў”.

Падчас экскурсіі па архіве навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

2
1

Назад
Далее

Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў гарадскім скверы на вуліцы Курчатава каля мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ля помніка сабраліся ветэраны-афганцы, родныя і блізкія загінуўшых воінаў, прадстаўнікі органаў улады, вайскоўцы і неабыякавыя гродзенцы. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці таксама ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых воінаў.

Мерапрыемствы да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў праходзяць штогод. Памяць пра герояў, якія здзейснілі подзвіг, жывая, і застаецца незабыўнай з пакалення ў пакаленне.

14 лютага ў архіве прайшоў сход калектыву, на якім выступіў супрацоўнік архіва, ветэран баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Генюш Святаслаў Міхайлавіч. Ён падзяліўся сваімі нялёгкімі нялёгкімі ўспамінамі пра падзеі ў Афганістане, пажадаў усяму калектыву мірнага неба і спакою.

Правядзенне ўрокаў на тэму “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць” для вучняў 8 класаў ДУА “Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

11 лютага 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 8 класаў ДУА “Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г. Гродна” былі праведзены 2 урока на тэму “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць”.

Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, а таксама аб значнасці прафесіі архівіста. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. Падчас урокаў дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў, якія экспануюцца ў чытальнай зале. Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси