Правядзенне ўрока для вучняў 6 класа ДУА “Гімназія № 4 імя Д.В.Казакевіча г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

26 красавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 6 класа ДУА “Гімназія № 4 імя Д.У. Казакевіча г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Архіўная справа на Гродзеншчыне”.

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці аб гісторыі стварэння архіва, яго структуры і асноўных напрамках дзейнасці. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. У ходзе ўрока дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале, а таксама са зборнікамі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаванымі пры ўдзеле дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой школьнікам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси