8 мая ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне”, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, дзе ў храналагічным парадку апавядаецца аб вызваленні гарадоў Беларусі. Таксама для прысутных Дзяржаўным архівам Гродзенскай вобласці былі падрыхтаваны выставы архіўных дакументаў, прысвечанные падзеям Вялікай Айчыннай вайны.