30 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 36 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны».
Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю стварэння, склад дакументаў і спецыфіку дзейнасці ўстановы; прадэманстравалі найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.
Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму», а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча.