Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

 

11 красавіка 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна” былі праведзены 2 урока на тэмы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць” і “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, а таксама аб значнасці прафесіі архівіст. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.

Таксама дзецям былі паказаны дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, пасведчанні вязняў гета. Падчас урокаў дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў, якія экспануюцца ў чытальнай зале.

У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси