Правядзенне ўрокаў на тэму “Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны” для навучэнцаў 8 і 9 класаў ДУА “Гімназія № 6 імя Ф. Э. Дзяржынскага г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

5 снежня 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 8 і 9 класаў ДУА “Гімназія № 6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г. Гродна” былі праведзены 2 урока на тэму “Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны”.

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы; прадэманстравалі найбольш каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзенскай вобласці. У ходзе ўрокаў дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале, а таксама са зборнікамі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаванымі пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

У завяршэнні ўрокаў для вучняў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архивохранилище і лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонту дакументаў.

 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси