У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці прайшоў Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

 

25 красавіка 2025 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” прайшоў Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для супрацоўнікаў архіва быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі”, падрыхтаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Пасля прагляду фільма супрацоўнікі архіва абмеркавалі гістарычныя падзеі, адлюстраваныя ў кінахроніцы, адзначыўшы важную ролю архіўных дакументаў у захаванні гістарычнай памяці аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси