25 красавіка 2025 года супрацоўнікамі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў ДУА “Гімназія № 10 імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна” былі арганізаваны 2 паказы дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі”, створанага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам паказаў архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў М.В.Трайгель распавяла прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны, якія дэманструюцца ў дакументальнай кінахроніцы.