Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

 

10 красавіка 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 42 г. Гродна” былі праведзены 2 ўрокі на тэму “Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны”.

Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: загадамі штабоў партызанскіх брыгад, звесткамі аб праведзенай дыверсійнай рабоце, аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, успамінамі і лістамі ўдзельнікаў Партызанскага і падпольнага антыфашысцкага руху.

У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси