3 красавіка 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 8 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А.Сухамбаева г.Гродна” былі праведзены 2 ўрокі на тэмы “Роля архіваў ў захоўванні гістарычнай спадчыны” і “Рэха вайны”.
Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб партызанскім і падпольным руху на Гродзеншчыне, аб вызваленчых баях за Гродна ў ліпені 1944 года, аб сацыяльна-эканамічных наступствах акупацыі і працяглым працэсе аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальным выставы дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама зборнікі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
У ходзе ўрокаў навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.