2 красавіка 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А.Сухамбаева г.Гродна” былі праведзены 2 ўрокі на тэмы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць” і “Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны”.
Супрацоўнікі архіва азнаёмілі навучэнцаў з кароткай гісторыяй архіўнай справы ў рэгіёне, распавялі аб асноўных напрамках работы архіва і крыніцах яго камплектавання, а таксама прадэманстравалі найбольш цікавыя і каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў фонах архіва, падкрэсліўшы іх гістарычную і культурную значнасць. Таксама для школьнікаў быў агранізаваны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне”, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта “Адкрыты кінаархіў”.
Падчас экскурсій па архіве навучэнцы наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча, дзе атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.

