20 снежня 2024 года ў рамках акцыі “Прафсаюзы – дзецям”, арганізаванай Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” наведалі з дзецьмі Гродзенскую абласную філармонію, дзе напярэдадні навагодніх святаў адбылася прэм’ера кавер-мюзікла “Брэменскія музыканты”. Для дзяцей і дарослых прадстаўленне стала сапраўдным навагоднім цудам, напоўненым чараўніцтвам і займальнымі прыгодамі, якое суправаджаецца лазерным шоу, эфектнымі дэкарацыямі і маляўнічымі касцюмамі.