Правядзенне заняткаў у рамках пілотнага праекта “Юны архівіст” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

3 снежня ў рамках пілотнага праекта “Юны архівіст” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” быў праведзены занятак на тэму “Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны. Склад і змест дакументаў архіва” для студэнтаў 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, яго структуру і асноўныя напрамкі дзейнасці, склад і змест захоўваемых дакументаў. У ходзе заняткаў супрацоўнікі архіва азнаёмілі студэнтаў з парадкам карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале архіва і асаблівасцямі працы з навукова-даведкавым апаратам пры выяўленні дакументаў. Навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси