25 і 26 чэрвеня ў рамках пілотнага праекта “Юны архівіст” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” было праведзена 2 заняткі для студэнтаў 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У ходзе заняткаў супрацоўнікі архіва азнаёмілі студэнтаў з парадкам карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале архіва і асаблівасцямі працы з навукова-даведкавым апаратам пры выяўленні дакументаў. Навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, дзе для іх быў праведзены майстар-клас па аднаўленні буйнафарматных дакументаў.