Правядзенне ўрока на тэму “Архівы і іх роля ў гісторыі” для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера “Мара” ДУА “Гімназія № 4 імя Д.В. Казакевіча г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

 

17 чэрвеня 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера “Мара” ДУА «Гімназія № 4 імя Д.В.Казакевіча г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Архівы і іх роля ў гісторыі”.

Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, а таксама аб значнасці прафесіі архівіст. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. У ходзе ўрока дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале.

Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

   
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси