30 красавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 7 класа ДУА “Гімназія № 4 імя Д.В.Казакевіча г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Генацыд беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Супрацоўнікі архіва распавялі навучэнцам пра генацыд насельніцтва Гродзеншчыны ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі. Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, дакументы Гродзенскай абласной камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкоды. Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале архіва.
Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы.

