27 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы − школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 31 г. Гродна імя Л.Г.Кляцкова” быў праведзены ўрок на тэму “Гродзеншчына: па старонках гісторыі”.
Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы, а таксама прадэманстравалі дакументальныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб значных гістарычных падзеях Гродзенскай вобласці.
Вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”, “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Забыццю не падлягае”. Таксама навучэнцам быў прадэманстраваны відэаролікі праекта “Адкрыты кінаархіў”, падрыхтаваныя установай “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”.
У завяршэнні ўрока для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архивохранилищу.

