Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

 

22 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя У.Ю. Саяпіна г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Гродзеншчына: па старонках гісторыі”.

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы; прадэманстравалі найбольш каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзенскай вобласці.

Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”, “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Забыццю не падлягае”.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой школьнікам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.

   
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси