19 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя В.Ю.Саяпіна г.Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Гродна непакорны”.
Урок быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб партызанскім і падпольным руху на Гродзеншчыне, аб вызваленчых баях за Гродна ў ліпені 1944 года, аб сацыяльна-эканамічных наступствах акупацыі і працяглым працэсе аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі.
Увазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…” “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Забыццю не падлягае”.
Падчас агляднай экскурсіі па архівасховішчу школьнікі атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.