У рамках акцыі “Архівы – школе” першымі наведвальнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў новым годзе сталі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 32 имя Т.Г.Ларыонавай г. Гродна» Для вучняў 10 класа быў праведзены ўрок на тэму “Ваенная гісторыя горада Гродна ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі”.
Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі школьнікам дакументальныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных органаў улады: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых, паведамленні аб прызыве на працу. Навучэнцы таксама пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.
Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча, дзе даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, іх складзе і змесце.

