31 кастрычніка 2023 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” адбылося абмеркаванне праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
З дакладам перад супрацоўнікамі архіва выступіў дырэктар архіва Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч.
У сваім выступленні Сяргей Іосіфавіч разгледзеў асноўныя палажэнні новай Канцэпцыі, распавёў пра стан нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе, аб асноўных рызыках і пагрозах, якія стаяць перад дзяржавай, аб галоўных умовах для захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і іх адлюстраванні ў праекце абноўленай Канцэпцыі.