12 мая 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Рэха вайны”.
Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць злачынную дзейнасць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены экспанаваныя ў чытальнай зале архіва выставы “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”, “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму”.
Для школьнікаў была праведзена экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча. Навучэнцы даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, убачылі найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.

