Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы – школе»

28 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Трагедыя мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У ходзе ўрока супрацоўнікі архіва пазнаёмілі школьнікаў з дакументамі Камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкоды на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Дзецям прадэманстравалі дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзейнасць акупацыйных улад на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму», «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны».

Навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў. Супрацоўнікі лабараторыі прадэманстравалі працэс аднаўлення старых і пашкоджаных дакументаў, а таксама паказалі дзецям спецыяльнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для аблічбоўкі дакументаў.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси