У 1944 г. быў створаны Дзяржаўны архіў Беластоцкай вобласці.
У верасні 1944 г.
у сувязі з перадачай большай часткі Беластоцкай вобласці Польшчы і ўтварэннем на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) Гродзенскай вобласці ён ператвораны ў Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці, які ўваходзіў у сістэму Народнага камісарыята ўнутраных спраў (з сакавіка 1946 г. — Міністэрства ўнутраных спраў).
У 1960 г. архіў пераведзены ў падпарадкаванне архіўнага аддзела Гродзенскага аблвыканкама, а з 1995 г. – аддзела па архівах і справаводстве Гродзенскага аблвыканкама, з 2006 г. – упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, з 2007 г. – Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
З чэрвеня 2001 г.
архіў насіў назву «Навукова-метадычная ўстанова «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці».
У ліпені 2012 г.
архіў перайменаваны ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці».