ЗАПЫТЫ

Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці выконвае наступныя віды запытаў:

– Сацыяльна-прававыя (звязаныя з забеспячэннем правоў і законных інтарэсаў грамадзян):

аб пацвярджэнні працоўнага стажу і памеру заработнай платы ў партыйных і камсамольскіх органах;

аб прымяненні рэпрэсій (аб раскулачванні, пазбаўленні выбарчых правоў, згоне ў Германію ў гады Вялікай Айчыннай вайны);

аб пражыванні на акупаванай тэрыторыі;

  – Тэматычныя (па пэўнай тэме, падзеі ці факце).

  – Біяграфічныя (генеалагічныя)

(удакладненне фактаў біяграфіі, пацвярджэнне і ўстанаўленне роднасных сувязей дзвюх і больш асоб).

Выкананне запыту ажыццяўляецца пры наяўнасці ў ім назвы арганізацыі (для грамадзян – прозвішча, імя і імя па бацьку), паштовага адрасу, дакладна сфармуляванай тэмы (пытанні) і храналагічных рамак запытанай інфармацыі.

Пісьмовыя і электронныя запыты разглядаюцца супрацоўнікамі па меры іх паступлення ў парадку чаргі. У працэсе выяўлення неабходных карыстальніку даных супрацоўнікі архіва могуць накіроўваць яму паведамленні аб неабходнасці ўдакладнення той ці іншай інфармацыі.

Выкананне біяграфічных, генеалагічных, тэматычных запытаў з’яўляецца платнай паслугай. Праца аплачваецца ў выпадку як станоўчага, так і адмоўнага выніку пошуку. Кошт работ вызначаецца ў адпаведнасці з Прэйскурантам на работы (паслугі), якія выконваюцца ўстановай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

Для звесткі: Запісы актаў грамадзянскага стану (нараджэнне, смерць, заключэнне шлюбу, скасаванне шлюбу, усынаўленне і інш.), складзеныя аддзеламі загса горада Гродна і Гродзенскай вобласці, за перыяд з 1945 года па цяперашні час знаходзяцца на захоўванні ў аддзеле па архівах, загсам і іншым прававым пытанням галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама (г. Гродна, вул. Сацыялістычная, 35, тэл. 61 00 47, 55 90 88)

Метрычныя кнігі культавых устаноў (царкваў, касцёлаў, мячэцяў, сінагог) Гродзенскай вобласці за перыяд да 1945 года, у якіх змяшчаюцца звесткі аб нараджэнні, хрышчэнні, шлюбе, смерці, знаходзяцца на захоўванні ў Дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна» (г. Гродна, вул. Гаспадарчая, 21, тэл. 60 83 92) е-mail: niab@niab-grodno.by

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела